Люблю наш край, старонку гэту, Дзе я радзілася, расла, Дзе ў першы раз спазнала шчасьце, Сьлязу нядолi праліла.
Люблю народ наш беларускі, Iх хаты ў зелені садоў. Залочаныя збожжам нiвы, Шум нашых гаяў і лясоў.
І песьню родную люблю я, Што дзеўкі ў полі запяюць, А тоны голасна над нівай Пераліваюцца, плывуць.
Усё ў тым краі сэрцу міла, Бо я люблю край родны мой, Дзе з першым шчасьцем я спазналась І з гора пяршаю сьлязой. Дзе з першым шчасьцем я спазналась І з гора пяршаю сьлязой.