Доўгі дзень, цёплы дзень адплывае за аблокі
Сіні цень, сонны цень адпаўзае ў кут далёкі.
Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы. Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі свае доўгія насы.
Прысьпеў:
Баю-бай, баю-бай, вачаняты закрывай.
Баю-бай, баю-бай, разам з намі засынай.
Пакрысе на расе патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гульні ўсе, казкі ўсе пахаваны пад падушкі.
Сьпяць і мышкі, і стрыжы. Сьпяць машыны ў гаражы.
Ты таксама каля мамы ціха-ціхенька ляжы.
Прысьпеў.
Другие названия этого текста
- ВИА Верасы - Калыханка (1)
- Верасы - Калыханка (з дзяцінства :) ) (0)
- колыбельная - любимая песня моего детства!!!!!!)))))Верасы - Калыханка (0)
- Беларусская песня - Калыханка (з дзяцінства) (0)
- беларуская - калыханка (0)
- БТ - Доўгі дзень (0)
- Калыханка - *** Баю бай *** (0)
- Верасы - Калыханка (белорусская колыбельная) (0)
- Верасы - Калыханка (cover by NAVI) (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1