Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

"Верасы" - Родны мой горад, любоў мая | Текст песни

Аўтар музыкі -- Васіль Раінчык
Аўтар тэксту -- Уладзімір Някляеў

1-шы куплет:
Песняй журлівай, крылом жураўліным,
Зорак суніцамі
Першым спатканнем і першым расстаннем
Горад мой сніцца мне.

Прыпеў (двойчы):
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.

2-гі куплет:
Пад бліскавічным і сонечным небам
Днём і парой начной,
Светлы і чысты, як ветразь надзеі,
Горад вясны маёй.

Прыпеў (двойчы):
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.

3-ці куплет:
Закалыхалі начныя праспекты
Клёны з таполямі…
Толькі б чакалі у горадзе гэтым,
Толькі б нас помнілі.

Прыпеў (двойчы):
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.


Другие названия этого текста
  • "Верасы" - Родны мой горад, любоў мая (1)
  • ВИА Верасы - Родны мой горад, любоў мая (0)
  • Таня Мельникова - Родны мой горад, любоў мая (0)
  • ВИА"Верасы"\VIA "Vierasy" - Родны мой горад (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Популярное сейчас
Видео
    Нет видео
    -