Пан па рынку ходзя, паню пабуджая: – Ці спіш ты, паня, ці ты так не чуеш, Што ў Кіяве звоняць, на рынку гаворяць, Гаворяць, гаворяць пра рябячаю красу. Рябячая краса па рэшэту аўса, Па шапцы, па магерцы, па красівай дзеўцы.
Ні жар загаряя, ні соняйка йграя. Пан па рынку ходзя, паню пабуджая: – Ці спіш ты, паня, ці ты так не чуеш, Што ў Кіяве звоняць, на рынку гаворяць, Гаворяць, гаворяць пра дзявочаю красу. Дзявочая краса да пояса каса, Да пояса каса, па сто рублей лента, Па сто рублей лента, па тысячы сама.
Календарные песни белорусского Полесья (1982, пластинка)