На палі, на лес далёкі, На прыціхшыя двары, Зазірае з-за аблокау Вятушок бы дзед стары. Ціха зорачкі, бы птушкі, Сіганулі з вышіні, Пахаваюцца у падушках, Будуць баіць казкі-сны. За ракой, за гарой Жыу наш казачны герой, I як раз у той час Набыла я вам мой сказ.
Пад ялінкай спяць зайчаткі, Пад зямлёю чорны крот, У дупле ваверчаняткі, А на коудры шэры кот. Прытаміліся і птушкі, Дрэмле рыбка у вадзе Спіце вы мае, пястушкі, Заутра будзе новы дзень. Спять бабры і спять зубры, Дуб адвечны на гары, Спіць вярба пад гарой, Спіць маленькі наш герой.