Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Вечера Насильной Поэзии - 02 #02 [голы кактус, цень, кусака] (Каралесь) | Текст песни

Ў адной пустыні, невядома дзе,
Паўсюль пясок і не відно людзей.
І не знайсці ні ежы, ні вады,
Паўсюды толькі кактусы адны.

І ў месцы, дзе вялікі голы кактус рос,
З’явіўся пілігрым, які заплечнік нёс.
На павадку ішоў Кусака з ім –
Сабаку так назваў наш пілігрым.
Ў другой руцэ быў з правіянтам таз
І Попка на плячы, што крыкнуў: “Підарас!”
Але ён памыліўся, бо здалёк
Яму насустрач плыла дзеўчанё.

Як толькі стала блізка да сяброў,
Культурны пілігрым сказаў:
- Здароў!”
- Вітаю вас, – дзяўчына дадала:
Мне сумна і я з вамі бы пайшла,
Але, баюся, будзеш заляцацца…
- Нічога тут сабе знайшлася цаца!

Я не маньяк, а сумны пілігрым,
Кусака тут на павадку маім,
Другой рукой трымаю з правіянтам таз
І Попку на плячы, які… самы культурны з нас!

- Калі б раскінуць розумам ты мог разок,
Накрыў бы тазам папугая незнарок,
Да кактуса ты прывязаў Кусаку
І лез бы цалавацца небарака…

Падумаў пілігрым: “Хай будзе так!
Да гэтых гульняў я яшчэ мастак!”
Ён прывязаў і кактус і Кусаку разам,
А папугая пілігрым пужае тазам.
Той спрабаваў крычаць: “Ты підарас!”
І Попку праглынуў імгненна таз.

Свабода у руках яго цяпер,
А у яе вачах чаканне і давер
Запал з’явіўся невядомы ў ім
І вось што нашаптаў ёй пілігрым:
“Мне трэба бегчы тэрмінова дарагая,
Мой заапарк табе навекі пакідаю!”

Ён збег і ценю ад яго не засталося,
А толькі таз, кусака і яшчэ там хтосьці…


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-