Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Вечера Насильной Поэзии - 02 #07 [эволюция, озарение, освещение] (Каралесь) | Текст песни

ДЗЕНЬ ПРАЦЫ

Сонныя цені
і сонныя людзі
Цягнуцца па калідорах.
Сонца-Ясенін
як сонца на блюдзе.
За панядзелкам – аўторак.

Дзе эвалюцый
нямы адгалосак?
Малпа імкнецца да трона.
Людзям малюе
ўсе робы ў палоску.
І серада – за аўторкам,

дым за трубою
і ночы за днямі
Малпы заўжды адвяргаюць,
А мы з табою
на зло замяняем
Серады ўслед чацвяргамі!

І азарэнню
звычайна ўсё роўна
Што заўтра будзе у модзе.
Пятніца ў ню па
слядах Рабінзона
За чацвяргамі прыходзіць;

Тут у пенснэ хо-
дзяць малпы, а людзі
Ў клетках паселі з ахвотай
Ім не да смеху,
Бы ў тым Галівудзе.
Пятніцы ўторыць субота:

днём зноўку праца,
і праца уночы –
Будзе знарок асвятленне.
І не схавацца.
філосафу ў бочцы.
А за суботай нядзеля –

Дзень адмысловы,
якоесьці свята.
Нешта на скронях змакрэла –
вымавіш слова:
“Балюча. Стыгматы…”
Прыдзе ізноў панядзелак…


Вечера Насильной Поэзии еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1