Сьвет памірае, людзі ўкісьляюцца тутэйшаю атрутаю — тлёнам, наркатою-пацалункамі, папіросамі-падарункамі, мі, мі, мясам¹, якое немагчыма есьці без прысмакаў…
Сьвет памірае, а ты, дружа, пакажы мне… каханьне — ды ня сунь лебядзей! — пакажы мне людзей;
пакажы чалавека, а ня гэты інтэрактыўны фалаімітатар для душы з функцыяй памяці.
Сьвет памірае, і болей, болей, болей ня будзе балюча ды млосна, сьмеху, пагарды, твайго мінулага заўтра; ты не дастанесься нікому з павучынага² племені людзей, цябе ня ўцягнуць нікуды; твае люстры спусьцеюць, твае словы скамянеюць, твой голас паселіцца ў бразгаце іхніх валасатых³ чэрапаў, і дзякуй багам!
Дзякуй багам, гэтага ня ўбачу я, ня ўбачу я ня ўбачу.
шыла на вяроўку, лязы на ката… ________________________________________ 1 Лось. 2 Паук. 3 Волосатый.