У горад на свята спяшаўся народ, Хтось быў у цыліндры і малпавай масцы, Другі з мерцвяка сцягнуў новенькі бот І ў ім шкандыбаў, бы ў старой страшнай казцы.
На дуб назіральнік цікаўны залез Убачыць з натоўпа мярцвей анархіста, Наўрад ці б ён змог, але тайным быў лес, З яго йшло яшчэ чалавек гэтак трыста.
Ляснік, Некрамант, а за імі ваўкі, Калдун і тапелец, лясун, геній злосны Дзяўчына і граф быў ля мілай рукі, І хлопец, што скокаў па скалах дзівосных.
Кароль, за ім шут, вурдалак, ліхадзей, Пасля йшоў стары ўсімі клятага дома, Усіх частаваў незлічоных гасцей Мяском адзін конюх, па песні вядомы.
Насустрач працэсіі выйшаў мужык, Трымаў у руках баявую сякеру, Ён відам быў Князь. Тут пачулі ўсе крык: “Адкуль яго ліха прынеслі з халерай?
На жаль няма стрэльбы!” - адзін закрычаў, Раптоўна ў яго галава адляцела, Ніхто не адчуў болей побач пляча Галовы ўмеў аддзяляць ён ад цела.
Князь выцер сякеру і ціха сказаў: “Я вас парадзіў, дарагія пачвары. Цяпер без галоў, прашу сесці у зал, Сякеру мяняю цяпер на гітару.