Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Вечера Насильной Поэзии - 03 #19 "Зґвалтаваў" (дзед-зьдзекавед) | Текст песни

Зґвалтаваў надоечы я —
ну ты ведаеш яе, —
рэчаіснасьць, тую самую, ага.

І бог паўдзённага сонца
не адважыўся пярэчыць:
я пасьпеў адхінуцца.

Хацелася б, вядома,
як у старых фільмах —
ну чаму я не —
хай нават папсовы Фэліні?
чаму сцэнкі з жыцьця
штодзень ладзіць складаней?

Хто будзе глядзець
на апакаліпс,
калі я зайграю яго —
хай нават адною струною, але —
драўлянымі рукамі?

Тлумачаць: запісацца трэба нам
да Вечнасьці,
а самі на ростанях
піхаюць раманы пра вечнае.

Гледачы па памеры,
у чацьвертай палаце,
засяродзіліся на нефармаце,
Гамэр і Уліс — лухта, яны казалі,
Сімпсан Гамэр — у масы, але
міма,
міма вачэй на́хлашч
міма дайху майго
раснасьце́жанага,
мінай — калі праходзіш міма.

На папярочыне давай
застанемся з табою
ў сьвеце завісі сухое,
у сьвеце рэшты ’статніх рэштаў,
у сьвеце нематэматычнага выліку нуля,
быццам фанабэрыстыя мы —
будзем сядзець
і дробкамі ведаў
ланґальераў адвабліваць…

Чыя гэта была манія, чыя,
ну скажыце мне,
паўбогі, недавургі-нехрысьці!

чыя гэта была манія, чы я…


Вечера Насильной Поэзии еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1