Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Вечера Насильной Поэзии - 03 #22 "Жыхары Юпітэра вітаюць вас" (дзед-зьдзекавед) | Текст песни

Жыхары Юпітэра
перадаюць вітаньне вам,
нехеровенька каштоўныя мае!
Вэнэрыянкі, Марсіяне —
госьці гэтае Зямлі.

Як маемся? здароўе як?
з надвор’ем у вас што?
На Юпітэры цяпер
два мільёны вашых атмасфэр —
і нічога, жывуць,
мне працы няма.

А вы ’шчэ дохнеце тут
пад жахліва страшным ціскам
абставінаў, грамадзкасьці,
чысьцюткай эканомікі,
гразюткае палітыкі,
турботаў, клопату, сумленьня,
шызафрэніі, творчасьці?

Я навучу вас,
як прыгатаваць
талерку супу
з грыбоў-галюцынагенаў,
каб адвесьці позірк
ад ліхтароў лякаматыву сьмерці,
болей каб не адчуваць
холаду
паліраваных чыгуначных рэек
і голачак
пад скурай ацёклых ляжак.

Толькі гуляйце, толькі гуляйце!

Я навучу вас,
як разабрацца па парах,
моўчкі трапятаць
і не адрывацца
ад зрэнак суседа;
хлопчыкаў — як
затыкаць суседу вушы языком,
і кожную пару —
будаваць утульны цёплы кокан
са слыхавымі дзіркамі —
для мяне,
і для зорак.

Толькі гуляйце, толькі гуляйце!

Я навучу разважаць вас так:
«Я падарую хлопцу майстарскі… букет,
а ён мне — фантастычны мініплінтус!»
Я буду казытаць вам пяты —
вы называеце гэта адрэналінам, —

толькі гуляйце, толькі гуляйце!

Губляйце ж розум,
хавайцеся за бога —

толькі гуляйце, толькі гуляйце —

падыміце падбародзьдзе,
паглядзіце на дошку —
і дай-це
мне
ру-бон!

А вы так міла паддаяцеся мне,
быццам едзеце роварам, а пад нагамі — пуста,
быццам ня вам потым гніць у труне,
быццам ня вы будзеце таньчыць у крэматорыі:

апускаеце позірк,
адводзіце вочы,
хаваеце жаночын,
прыкрываеце старых —
баіцеся майго носу.

Я ня ведаю, дакуль
тут будзе сьмярдзець,
ня ведаю, колькі
стрывае Зямля;
стараюся, але ня ведаю,
колькі змагу цярпець.
Вашая — — —


Вечера Насильной Поэзии еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1