Аўтар музыкі -- Васіль Раінчык
Аўтар тэксту -- Уладзімір Някляеў
1-шы куплет:
Песняй журлівай, крылом жураўліным,
Зорак суніцамі
Першым спатканнем і першым расстаннем
Горад мой сніцца мне.
Прыпеў (двойчы):
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.
2-гі куплет:
Пад бліскавічным і сонечным небам
Днём і парой начной,
Светлы і чысты, як ветразь надзеі,
Горад вясны маёй.
Прыпеў (двойчы):
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.
3-ці куплет:
Закалыхалі начныя праспекты
Клёны з таполямі…
Толькі б чакалі у горадзе гэтым,
Толькі б нас помнілі.
Прыпеў (двойчы):
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.
ВИА Верасы еще тексты
Другие названия этого текста
- "Верасы" - Родны мой горад, любоў мая (1)
- ВИА Верасы - Родны мой горад, любоў мая (0)
- Таня Мельникова - Родны мой горад, любоў мая (0)
- ВИА"Верасы"\VIA "Vierasy" - Родны мой горад (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1