Ажанiлi мяне малалетняга,
Малалетняга, малавумнага,
Бо задума бацькоў не мяняецца -
Не пыталiся, хто падабаецца.
Ой, павёз я жану прадавацi,
Да не змог за яе грошай узяцi.
Пасадзiў у лодку я маё горачка
Ды пусцiў я яе ў сiня морачка.
Припев:
Не ўмела жацi, нi жаць, нi працi,
Роднаму мужу слова сказацi.
Паглядзеў ёй услед, а душа балiць,
Бо, як кветка, яна ў лодцы той сядзiць.
Ой, вярнiся жана, усё дарую,
Бо цяпер не хачу я другую.
Припев:
Можаш не жацi, нi жаць, нi працi,
За свае грошы i ты хароша.
Ажанiлi мяне малалетняга,
Малалетняга, малавумнага.
Адляцяць у забыццё не мiнуя.
Ой, вярнiся, жана, мая мiлая.
Припев:
Не ўмела жацi, нi жаць, нi працi,
Роднаму мужу слова сказацi.
Ажанiлi мяне малалетняга,
Малалетняга, малавумнага.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1