Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

ВИА "Песняры" - Завушніцы (Сережки) | Текст песни

Музыка - У.Мулявін
Словы - М.Танк

О, колькі раз прасіў я
Назначыць мне спатканьне,
О, колькі раз хацеў я
Прызнацца ёй у каханьні.

Ды ўсё перашкаджалі,
Калі дзяўчыне верыць,
То павадак вясновы,
То прымаразак-шэрань.

Але і я ўпарты,
І, каб свайго дабіцца,
Прасіў я шчыра майстра
Зрабіць ёй завушніцы.

На гэтых завушніцах
Я напісаў закляцьце -
Усё што не сказаў ёй,
А ў чым хацеў прызнацца.

Сягодня не ўцячэ ўжо
Ад слоў маіх гарачых,
Ні ў час калі сьмяецца,
Сьпявае, або плача.

Ні ў час, калі прыляжа,
Змарыўшыся ў зьмярканьне.
Зьвіняць ёй завушніцы
Усё пра маё каханьне.

ВИА "Песняры" еще тексты


Другие названия этого текста
  • ВИА "Песняры" - Завушніцы (Сережки) (В.Мулявин-М.Танк) (1)
  • Песняры - Завушніцы (0)
  • Песняры (словы - М. Танк) - Завушніцы (0)
  • Владимир Мулявин - Завушніцы (Сережки) (0)
  • ВИА "Песняры" - Завушніцы (Сережки) (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1