Патухаюць, цямнеюць высi, Зоркi yспыхваюць над сiнявой. Да пляча майго прытулiся Залатою сваёй галавой. Чуеш вецер i чуеш вечар, Чуеш цiха шапоча сад. На твае худзенькiя плечы, Асыпае ноч зорапад.
Гэта я з табой вечарую, Туманамi цябе я чарую. Васiлькоў шапатлiваю моваю, Зачароўваю, зачароўваю, Закалыхваю я цябе...
I ад рук няўмелых, нясмелых, Не схаваешся ты нiдзе, Поўня белая, яблыкам спелым, На далонi твае ўпадзе. Ты шапнеш мне адчайныя словы, Што шаптаў табе ўчора я, Вечаровая, зачарованая, Закалыханая мая.
Гэта я з табой вечарую, Туманамi цябе я чарую. Васiлькоў шапатлiваю моваю, Зачароўваю, зачароўваю, Закалыхваю я цябе...