Там, дзе вечар на зямлю Сыпле зор манiсты, Я злаўлю цябе, злаўлю, Конь мой наравiсты. Праз палеткi i лясы, Праз лугi-паляны Ты нясi мяне, нясi, Конь незацугляны.
Азiрнуўся ля сяла, Палячу да ганка, Дзе чаромха разцвiла, Дзе жыве каханка. Да раcплеценай касы I да губ румяных Ты нясi мяне, нясi, Конь незацугляны.
Капытом каля вакон Сон разбiць дазволю I пасля цябе, мой конь, Адпушчу на волю. Праз палеткi i лясы, Праз лугi-паляны Ты нясi мяне, нясi, Конь незацугляны.