Мой родны кут, як ты мне мілы, Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, К табе я ў думках залятаю, І там душою спачываю (2 р.).
Вось, як цяпер, перада мною Стае куточак той прыгожа, Крынічкі вузенькае ложа І елка ў пары з хваіною, Абняўшысь цесна над вадою, Як маладыя ў час кахання У апошні вечар раставання.
Люблю цябе, мой бераг родны, Дзе льецца Нёман срэбраводны, Дубы дзе дружнай чарадою Стаяць, як вежы, над вадою.
Мой родны кут, як ты мне мілы, Забыць цябе не маю сілы (2 р.)!
а-а-а-а-а-а-а-а
Мой родны кут, як ты мне мілы, Забыць цябе не маю сілы (2 р.)!
ВИА Песняры Мой родной край (Мой родны кут) музыка Игорь Лученок, стихи Якуб Колас, вокал Леонид Борткевич, запись 1974 года. Music. "Мой родны кут" by Леонид Борткевич ...