Літвінка,дзяўчынка, Прыгажуня,каханка, З табою спаткацца, Я спяшаюся ранкам;
Літвінка,дзяўчынка, Недасяжная мара, Мне людзі казалі, Што з табою мы пара;
Прыпеў: Яе косы- струмень шаўковы, Яе вусны-водар мядовы, І яскравы прамень захован, У бяздонных вачах, Яе постаць-танней рабіны, Яе погляд-сіней ручаіны, І няма прыгажэй дзяўчыны, Чым вайтова дачка!
Літвінка,дзяўчынка, Белакрылая птушка, Увосень з табою, Заручыцца я мушу;
Літвінка,дзяўчынка, У цэркву да шлюбу, Цябе,як птушынку, На руках несці буду;