Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

ВИА "Песняры" - Малiтва (Янка Купала) | Текст песни

"Мая малітва". Янка Купала (1906, 1912)

Я буду маліцца і сэрцам і думамі,
Распятаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.

Малюся я небу, зямлі, прастору.
Магутнаму Богу, усясвету малюсь.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.

Я буду маліцца да яснага сонейка:
Няшчасных, зімовых саграваць сірацін.
Прыветна, па збожных гуляючы гонейках
Часцей заглядаці да цёмных хацін.

Малюся я небу, зямлі, прастору.
Магутнаму Богу, усясвету малюсь.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.

Я буду маліцца і сэрцам і думамі,
Расьпятаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Не вылі над роднай зямлёй, над табой.

Малюся я небу, зямлі, прастору.
Магутнаму Богу, усясвету малюсь.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.

ВИА "Песняры" еще тексты


Другие названия этого текста
  • Песняры - Малитва (0)
  • Песняры - Малiтва "Мая малітва" Янка Купала (1906, 1912) (0)
  • ВИА "Песняры" - Малiтва (Янка Купала) (0)
  • ВIА "Песняры" - Малiтва (Я. Купала) (0)
  • ВИА "Песняры" - Малiтва (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1