Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

ВИА "Песняры" - Маналёг сабакі | Текст песни

Я зь вядомай пароды сабак, у двары гаспадарскім -- зух,
Я жыцьцё адчуваю на смак, я жыцьцё адчуваю на нюх.

Я, варушачы свой ланцуг, выглядаю, каго нясе,
Той, хто есьці дае, -- мой друг, А астатнія -- ворагі ўсе.
Прыпеў: Я сьвядомай пароды (3 р.), я з пароды сабак,
Я жыцьцё адчуваю (3 р.), адчуваю на смак.
У двары гаспадарскім (3 р.) гаспадарскі зух,
Я жыцьцё адчуваю (3 р.), адчуваю на нюх.

Трэніруючы галасок, выю, гаўкаю і віжжу,
Калі смачны пакажуць кусок -- я на задніх лапках скачу.
А калі налятаю я і зубамі хапаю ахвяр, Хіба ў гэтым віна мая?
Нацкаваў мяне гаспадар.

Лямку долю сваёй цягну, мне нялёгка -- нашто хлусіць?
Цэлы век задачу адну вырашаю: лізнуць ці ўкусіць?
Знаю многіх, хто на зямлі зразумее маё выцьцё.
Я пытаю: а вы б змаглі на карачках усё жыцьцё?

ВИА "Песняры" еще тексты


Другие названия этого текста
  • Песняры - Маналёг сабакі (0)
  • ВИА "Песняры" - Маналёг сабакі (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 7