У ціхай хаце бацькам на уцеху
Звінелі званочкі смеху...
Быў чалавеку адзін год,
Быў чалавеку год!
Прыпеў: Што ён ведаў,светлагаловы?
Першыя два няхітрых словы,
Два першых словы \"мама\" і \"тата\"
У радасці чула хата.
Міша Камінскі - хлопчык хатынскі!
Сінявокі маленькі васілёк,
Беларускай зямлі сынок...
Попел - замест далоняў дзіцячых...
Комін...Над комінам вецер плача...
Што ён ведаў,светлагаловы,
Хлопчык маленькі,аднагадовы -
Першую песню,маміну ласку,
Маміну ласку,маміну казку.
Прыпеў.
Попел - замест далоняў дзіцячых...
Комін...Над комінам вецер плача...
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1