МАЛІТВА Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Распетаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй. Малюся я небу, зямлі і прастору, Магутнаму Богу — ўсясвету малюсь, Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны народ Беларусі. Я буду маліцца да яснага сонейка, Няшчасных зімой саграваць сірацін, Прыветна, па збожных гуляючы гонейках, Часцей заглядаці да цёмных хацін. Малюся я небу, зямлі і прастору, Магутнаму Богу — ўсясвету малюсь, Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны народ Беларусі. Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Распятаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі Не вылі над роднай зямлёй, над табой. Малюся я небу, зямлі і прастору, Магутнаму Богу — ўсясвету малюсь, Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны народ Беларусі