Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

ВИА Песняры - Пагоня | Текст песни

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах,
Успомню вострую браму святую
І ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць.
Старадаўняй крывіцкай Пагоні (*)
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

Маці, родная маці-краіна,
Не ўсцішыцца гэтакі боль!
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За цябе яму ўмерці дазволь!

У бязмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі - гады.
Вы за кім у пагоню спяшыце,
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясліся
За тваімі дзяцьмі наўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Маці, родная маці-краіна,
Не ўсцішыцца гэтакі боль!
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За цябе яму ўмерці дазволь!

Біце ў сэрца іх, біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць!

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць!
Старадаўняй крывіцкай Пагоні (*)
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

Маці, родная маці-краіна,
Не ўсцішыцца гэтакі боль!
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За цябе яму ўмерці дазволь!

Другие названия этого текста
  • Песняры - Пагоня (2)
  • ВИА Песняры - Пагоня (1)
  • Песняры (В. Г. Мулявин) - Пагоня (0)
  • Песняры - Пагоня (1916 г.) (0)
  • ВIА "Песняры" - Пагоня (М. Багдановiч) (0)
  • Владимир Мулявин (Песняры) - Пагоня (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Популярное сейчас
Видео
Нет видео
-