Праважала сына маці і казала сыну: "Трэба, сынку, ратаваці родную краіну". Маці сына гадавала для шчасьлівай долі, Ды ваенная навала загудзела ў полі.
"Ты бяры, сыночак, зброю біцца з людажэрцам, Буду ўсюды я з табою, усёй душой і сэрцам. Я ж цябе ў змаганьні, сынку, засланю ад кулі". І дрыжалі дзьве расінкі на вачах матулі.
"Не задумай з бою зьбегчы, здрады не дарую. Лепш з сумленьнем чыстым легчы ў зямлю сырую". Праважала маці сына…
музыка: В. Мулявин слова: В. Тарас (Янка Шчыры) соло: И. Пеня (1984) аранжировка: И. Паливода (1984)