Чёрные очи / Чорныя вочы (муз. Василия Зинкевича - ст. Янки Купалы)
Што, скажыце, цямнейшым на свеце ад ночы? - Дзявочыя чорныя вочы, дзявочыя чорныя вочы. Што больш мае i тайнаў i чараў, як ночы? - Дзявочыя чорныя вочы, дзявочыя чорныя вочы. Што, няведама дзе завядзе, як мрок ночы? - Дзявочыя чорныя вочы, дзявочыя чорныя вочы. Што нас губiць, як гiнуць зблудзiўшыя ночай? - Дзявочыя чорныя вочы, дзявочыя чорныя вочы.