Мой родны кут, мой ціхі дом, Дзе у голле дрэў, ав сцены ніў, Пад сумны спеў буйным крылом Паўночны вецер звонка біу. Мой родны кут, - на твой ўспамін Бушуе кроў, а ў сэрцы гар, А ў сэрцы боль, бо з ніў, з далін Урок мяне туманны чар. Урок мяне туманны чар.
І ў ясны дзень, і ў ноч бяз зор Душа, як птах, пад гоман дум Ляціць на шлях, дзе песняй бор Калыша долі нашай сум. Мой родны кут, цвяцісты луг, - Пад шумы вольх прыдзе ўначы, Як ціхі ўздох, мой верны дух На вечны сон к табе спачыць, На вечны сон к табе спачыць.
Пад ветру шум, пад буры гроз, Пад гоман хат, хто сэрцам жыў, Ў вясьняны чад хто ў полі рос, Той не пакіне родных ніў. Ў вясьняны чад хто ў полі рос, Той не пакіне родных ніў.
музыка: А. Катиков слова: Л. Гениуш соло: О. Аверин (1997)