Што я сёння ў бары, у зялёнай раскошы, Дзе зязюля пяе ад відна да відна, Вінаваты твае светла-русыя косы, А ты кажаш вясна, вінавата вясна.
Вінаваты твае светла-русыя косы, А ты кажаш вясна, вінавата вясна.
Што ізноў я іду салаўінаю сцежкай, Дзе бярозы, ракі плынь святлее да дна. Вінавата твая таямнічая ўсмешка, А ты кажаш вясна, вінавата вясна.
Вінавата твая таямнічая ўсмешка, А ты кажаш вясна, вінавата вясна.
Што пакінуць гатоў назаўсёды свой горад І пайсці за табой, дзе шуміць збажына, Вінаваты жывы срэбразвонны твой голас, А ты кажаш вясна, вінавата вясна.
Вінаваты жывы срэбразвонны твой голас, А ты кажаш вясна, вінавата вясна.
Што з’ядналі навек нас маёвыя ночы, Даль нязнаных дарог перад намі адна. Вінаваты твае ясназорыя вочы, А ты кажаш вясна, мо, і праўда, вясна.