Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Виктория Макарская - Калiна (Беларуская народная песьня) | Текст песни

Беларуская народная песьня

Ажаніла маці маладога сына,
Маладой нявесткі неўзлюбіла.
Маладой нявесткі неўзлюбіла.

Выправіла сына ў вяліку дарогу,
Маладу нявестку ў поле лён палоці.
Маладу нявестку ў поле лён палоці.

Не аполеш лёну - не ідзі дадому,
Пайдзі ў чыста поле, стань калінаю.
Не палола лёну, не пайшла дадому,
Стала ў чыстым полі ды калінаю.

Як прыехаў Ясю зь вялікай дорогі,
Расказаў ён маці пра свае навіны.
Расказаў ён маці пра свае навіны.

Матуля-матуля, увесь сьвет вандраваў я,
А такой калінушкі ў сьвеце не відаў.
А такой калінушкі ў сьвеце не відаў.

Ад буйнага ветрыку накланілася,
Ад раўнага дожджыку распусьцілася.
Ой, бяры ж ты, Ясю, вострую сякеру,
Пасячы ты, Ясю, тую каліну!

Секануў ён раз - аказалася,
Секануў другі раз - адазвалася.
Секануў другі раз - адазвалася.

Не сячы мяне, Ясю, я ж твая жана!
А нас разлучыла матуля твая...
А нас разлучыла матуля твая...

Виктория Макарская еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 5