Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Віктар Шалкевіч Szałkiewicz Šałkievič - Балада пра пастуха Аўласа | Текст песни

Не падобны ён на салаўя, Ліста, Баха ці Шапэна…
Не выходзь, дзяўчынка мая, замуж за рокмэна.
Не выходзь, дзяўчынка мая,
Ўсё скажу, што будзе потым,
Хіба хочаш ва век вякоў
Хаму чысьціць боты?!

Яны ня мыюцца, гарэлку п’юць,
А калі лаюцца, то матам гнуць
І па-расейску размаўляюць між сабою.
А іх так званы беларускі рок
Я не пусьціў бы нават ў хату за парог,
Я не люблю дурных і бедных, Божа ж мой!

Ці табе бракуе людзей
У нашым сонечным калгасе?!
Прыгарні, прыймі да сябе
Пастуха Аўласа!
Хай ён крыху з морды страшны,
Не гамоніць гамонкаю чыстай…
Лічаць у нашай вёсцы яго
Лепшым гарманістам!

Ён файны хлопец, ён пасе кароў,
Ён у месяц мае больш за сто рублёў!
А на гармоніку так рэжа ўжо зацята!
Ах, як заграе наш пастух Аўлас,
Як засьпявае наш пастух Аўлас,
То не дакажа МРОЯ, ні МЯСЦОВЫ ЧАС!

Віктар Шалкевіч Szałkiewicz Šałkievič еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1