Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Віктар Шалкевіч Szałkiewicz Šałkievič - Горад | Текст песни

ВІктар Шалкевіч - Горад (Szalkiewicz - Horad)
блішчастыя хручшы шыхтуюцца ў зграі
каб жэрці усё што можна жыцця напрыканцэ
блішчастыя хрушчы мяне не заўважаюць
я годна, я самотна з бутэлькаю ў руцэ

у жыццёвым апынаюся віры
а нада мною толькі месяц і кажан
мае сябры

занадта позні час, занадта цёмны горад
назьменнае одно адразу ж за вуглом
там, дзе Казімір хаздіў, дзе паміраў Баторый
да раніцы стаяць пад блеклым ліхтаром
папырсканыя лакам велла-флэкс
дзяўчаты декляруюць востры сэкс

у гэты час я люблю вас усіх:
вычварэнцы зладзеі і пьяніцы
імператары сьметнікаў і каралевы вакзалаў
я люблю цябе з брытваю псіх,
люблю дзядзьку што вуліцай цягнецца
несучы бедным дзеткам галодным кавалачак сала

без вас бы хутка апрытомнеў сьвет
без вас нявартым гэты быў сюжэт
нават рубля

паталагічны быт, крывавыя пейзажы
рэгіянальны сэнс нявартага жыцця
дзе сорам і ўстыд на шалі ніц не важаць
дзе сто гадоў і сінь да праўды пачуцця
тут вусны працінае брыдкі сьмех
тут соладка і мёртва пахне грэх

тым не меньш я люблю вас усіх:
адаратары нейкай там мацеры
трансвестыты весёлыя, філосафы і вугра-фіны
я люблю калі горад прыціх,
калі дрэвы вышэптваюць пацеры
а масты выпрастоўваюць напрацаваныя сьпіны

здаецца лепшых мейсцаў у сьвеце шмат
здаецца ёсьць Белград і ёсьць Багдад
але гэта ня тое

ты быў калісьці тым, кім ты ўжо ня будзеш
ты меў сьвятую моц, павагу, супакой
а зараз і дамы, і колеры, і людзі
нібыта з іншай байкі - чужое, не маёй
часамі толькі стрэха па дажджы
пад месяцам як срэбра заблішчыць

ціха дрэмлюць старыя муры
толькі нешта гадзіннік на Фары
успамінае і выстуквае сэрца ягонае час
у рыштохах шчыруюць шчуры
а месьцічаў душаць кашмары
с гарадніцы на фару Антоні ідзе Тызенгауз

як толькі робіць ён апошні крок
пранізвае халодны мокры змрок
над Брыгіткамі сонца

Віктар Шалкевіч Szałkiewicz Šałkievič еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2