Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Віктар Шалкевіч Szałkiewicz Šałkievič - Сярэднявечча | Текст песни

Спалоханыя думкі, страціўшы гняздо,
Ляцяць у твой негасьцінны, змрочны вырай.
Там біскуп сёньня асьвячае новы храм:
Ad majorem Dei gloriam —
Разьюшаны арган
Плюецца вогненным акордам
Страшных нотаў.
Сярэднявечча… Што будзе потым?

Яшчэ пакуль што ў калысках сьпяць
Капернікі, Скарыны, Магеланы
Салодкім сном.
Але ня сон — Нябесны Князь
Насеньне сее ўжо… І хутка зашумяць
Сьвятыя дрэвы.
Зь іх Калюмб сабе збудуе каравэлы.

Крый і ратуй вас Ўсемагутны Бог
І зьберажы бацькоўская малітва.
На распачатку ўсіх нязьведаных дарог
Крый і ратуй вас Бог!
Бясьпечна правядзі праз ноч,
Праз воду і агонь, нягоды, буры, бітвы.
Сярэднявечча...

Дай дакрануцца да тваёй рукі,
Дай ўслухацца ў скрываўленыя словы
Тваіх паданьняў.
Тры сталёвыя цьвікі сядзяць ў маёй душы
Да скону, да труны.
Навечна гэтымі цьвікамі я прыбіты да цябе,
Сярэднявечча.

Спалоханыя думкі, страціўшы гняздо,
Ляцяць у твой негасьцінны змрочны вырай.
Там біскуп сёньня асьвячае новы храм…

Віктар Шалкевіч Szałkiewicz Šałkievič еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1