Я знайшоў спосаб застацца ў памяці гэтага свету: Проста трэба жыць, проста трэба піць і снедаць, Проста хадзіць, проста прыгаць-бегаць і смяяцца, Глядзець у вочы, пісаць, кідацца за працу; І ўсё рабіць з сэрцам, сцежку праходзім адзін раз. Час бяжыць, фільм ідзе, і, канешне, без паўз, Без рэкламы. Кожны крок набліжае да мэты. Я ведаю, ты ведай: Бог чакае нас у Небе. І памяць гэтага свету не сатрэ лепшага, Таго,што застанецца, хопіць і не на знешняе. Галоўнае і шчырае. Адрачыся ад слабасці Дапамажы, памажы жа нам шлях знайсці, І мы пойдзем разам, ахопленыя цудным жарам, Светла-чыстым пажарам, прагненнем спець абшарам Радкі, што напісалі самі радкі, Бывай, але не забывай, нас шчэ чакаюць дні.
Бывай! Мы яшчэ вернемся сюды. Прыйдзем напіцца халоднай вады З крыніц. І ўпадзём ніц Перад абліччам Даўцы жыцця.
Ад занядбання - натхненне і благаслаўленне, Памяць у табе, ты - у добрай глебе. Толькі не збоч, браце, будзь моцным у веры,- З ёй ты свабодна пройдзеш праз любыя дзверы. Меры любові не трэба; на шляху сонца Жадаю. Быць мужным, жадаю, быць моцным Табе. І мне хопіць у памяці месца, З пакорай сэрца і разуменнем сэнсу Слова. Жыццё - дзівоснае і цудоўнае! Я бачу твае вочы, поўныя захаплення Словам - Прадвечным і Новым, такім бясконца бяздонным І жывым, поўным, Домам. Так, гэта наша і Яго воля, Спаўняць якую будзем проста гледзячы наперад. Часамі хутка, часамі - паволі Па моры жыцця плыць пакуль не знойдзем бераг...
Да таго, як скажаш \"бывай\", зірні ў небакрай: Бачыш сонца ўсход, белай птушкі ўзлёт? Для цябе - усё. І я цябе не забуду; Абяцаю памятаць, пакуль дыхаць буду. Быццам цяжар з плячэй, але шчэ ёсць слёзы, Хістаюцца бярозы - і цішыня... Мы зможам Вярнуцца, мы зможам схіліцца, напіцца З жыццядайных патокаў Існага. Дакрануцца, адчуць струмені жыцця, Дар натуры, дар сённяшняга дня, Водар нябёсаў і смак маці-зямлі. Бывай, але не забывай: нас шчэ чакаюць дні...