Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Вольга Акуліч і гурт "Верасень" - Па дарозе з Вільні на Полацак | Текст песни

Па дарозе з Вільні на Полацак
Уцякаем ад навальніцы.
Нам маланкі б'юць наўздагонку,
Нам званы раздзіраюць вушы.

Па дарозе з Вільні на Полацак,
Ад сталіцы і да сталіцы
Мкнуцца нашыя абалонкі,
Ненадзейны прытулак душаў.

Па дарозе з Вільні на Полацак
Шаты дрэваў, крыжы і дахі,
Часткі вечнага краявіду,
Непаўторныя і ў падобным.

Па дарозе з Вільні на Полацак
Адыходзяць начныя жахі,
Тыя, што працінаюць дзідай
Розум хіжы і самаробны.

Па дарозе з Вільні на Полацак
Назаўсёды імчацца дадзена.
Можа, нехта за нас памоліцца,
Да дзівацкіх учынкаў схільны.

І дарога з Вільні на Полацак –
Вось адзінае, што не скрадзена.
Нам не трапіць ніколі ў Полацак,
Нам ніколі не ўбачыць Вільню...

Вольга Акуліч і гурт "Верасень" еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1