Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Вольскі , Тодар, Круглова - Магутны Божа | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

З часоў Другой Сусьветнай вайны, падзеі якой стымулявалі беларускае нацыянальнае адраджэньне, паўсюдна гучыць поруч з гімнам БНР беларускі духоўны гімн «Магутны Божа». Гэта знакаміты верш Натальлі Арсеньневай (музыка М.Равенскага). Надзвычай велічная ўзьнёслая і ўрачыстая мелёдыя і зьмест гімна гучаць паўсюдна, дзе ладзяцца беларускія нацыянальна-культурныя мерапрыемствы. Прытым часта ўсё пачынаецца дзяржаўным гімнам БНР, а заканчваецца духоўным гімнам нацыі - «Магутны Божа».

Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялiкiх сонцаў i сэрц малых!
Над Беларусяй, цiхай i ветлай,
Рассып праменьне свае хвалы.

Дай спор ў працы, будзённай, шэрай,
На хлеб штодзённы, на родны край,
Павагу, сiлу i велiч веры
У нашу праўду, у прышласьць - дай!

Дай урадлiвасьць жытнёвым нiвам,
Учынкам нашым пашлi ўмалот!
Зрабi магутнай, зрабi шчасьлiвай
Краiну нашу i наш народ!


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-