Працую з дакументамі ад восьмай раніцы І маю сантыменты да сваёй начальніцы. Жыве, нібыта, ў шэрым сьне пануры офіс наш, Але хаваецца ва мне выбітны персанаж.
Як сюды уварвецца пара дужых грамілаў, Вось тады я, нарэшце, пакажу сваю сілу, Разбяруся я з імі без шуму і пылу. Спакойна, Маша, я Джэймс Бонд.
Яна не хоча ні зірнуць ні ўсьміхнуцца мне, Вядома, шанцаў менш ..... з падобным рэнамэ. Ну так, я офісны планктон, я папяровы крот, Але пад шэрым паліто хаваецца Джэймс Бонд.
Як сюды ўварвуцца прыхадні з Марсу З імі я разбяруся практычна адразу. І пачуеш ты сакраментальную фразу: Спакойна, Маша, я Джэймс Бонд.
А, можа, проста падыйсьці і запрапанаваць: Я маю, Маша, два квіткі ў шэраг нумар пяць, Нядаўна выйшаў новы фільм, давай глядзець з табой Як з мафіяй ўсёй зямлі змагаецца герой нуль-нуль-сем.