..тых, хто замахваўся на тыранаў ці аўтарытарных лідэраў, далёка ня ўсе — і справядліва — лічылі героямі, бо прапаганда зла не пакідае выбару, як і любая зброя.
вядома, зло не адносіць сябе да зла, але з думак пра мэты, сродкі, іх спалучэньні марныя вынікае старое: злу пастаянна трэба знаходзіць казла ахвярнага,
злом абвяшчаць яго і яму ствараць перашкоды, зломваць, тлумачыць сьвет, як сьляпому. дабру ўсе гэтыя гульні зь перацягваньнем коўдры весьці бяз понту,
бо дабро робіцца злом пасьля перамогі над злом аўтаматычна; параза дабра — перамога. а праўда — гэта сумленьне, сьцягнутае вузлом на шыі нямога.
праўда — тое, чым лупяць па твары, нібыта анучай. праўда — рэклямны тавар, які надакучвае.
праўда — наіўная і патасная, са зьменлівай інтанацыяй. праўда — зацюканая аднаклясьніца з прагаю падабацца.
і пакуль зло карыстае праўду, а дабро карыстаецца праўдай, ёй не выпадае шанцаў на лідэрства, праўда — твая паўсьляпая настаўніца, што зрэдку бярэ рэпетытарства
і падцягвае па прадмеце тых, каму не хапае спрыту, да выпускнога іспыту.