"Баю-бай", - напявала мне мама. Гэту песеньку знаю здаўна. Я ўжо вырасла, я не малая Сёння звонка спяваю сама Прыпеў: Сцэна любоў мая, адзіная, райскае пачуццё Песня душа мая, вечная, песня маё жыццё Толькі ў гэтым сёння мара ёсць мая Сцэна, мама, музыка і я
І здзіўляюцца брат мой і тата Я пяю і танцую штодня. Гэта мама ва ўсім вінавата, Што ўспыхнула зорка мая. Прыпеў. Я сягоння стаю перад вамі, Нават мама не верыць вачам. Пакланюся я ёй, а таксама Самым першым сваім гледачам.