Сон, зорак казачных фантом Ён срэбраным прайшоў дажджом Маіх думак патаемны шлях Зіхаціць у вачах
Ноч, для тваіх жаданняў час Дзень - іх няяўны водгалас Вогнішча раздуй сваіх надзей Будзе новы дзень
Ззянне цемры, святла, змрок, да іх смялей ідзі Адкінь сумненні Толькі крок адзіны крок хутчэй яго зрабі Крылы-мары рашчыні, насустрач ветру ты і на імгненне растварыся ў чысціні сваёй душы
Стук, твайго сэрца ў цішыні Гук тваіх мар у вышыні Вогнішча раздуй сваіх надзей Будзе новы дзень
Ззянне цемры, святла, змрок, да іх смялей ідзі Адкінь сумненні Толькі крок адзіны крок хутчэй яго зрабі Крылы-мары рашчыні, насустрач ветру ты і на імгненне растварыся ў чысціні сваёй душы