Вяліканька йдзець, тры рады нясець. Зялёна е(э)лка, зялёна! Первая рада - цёплая летца. Другая рарада - красна яечка. Трэцяя рада само вяліканька. Зялёна е(э)лка, зялёна! Гэй! А тапу, тапу, на жоўтым пяску. Хрыстос васкрос, Сын Божы! На жоўтым пяску, у новым дамку. У новым дамку чатыры вакны. Чатыры вакны на усе бакі. Першае вакно на ўсход сонейка. Другое вакно на паўдзён сонца. Трэццяе вакно на захад сонца. Чецверта вакно селязню ўляцець. Селязень ўляцеў, на століку сеў. На стале ён сеў, радасць расказаў. Радасць расказаў пану Івану. Што ў яго даме ўсё ў парадачку. Уся сямейка у дастатачку. Хрыстос васкрос, Сын Божы!