Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

"Вясна"_020 - Троіца | Текст песни

Ой, ты, Тройца, Тройца, Прэсвятая Багародзіца. Эх! Пасеем жыта, ды няхай яно зародзіцца!
Не радуйся, дубе зялёны, мы к табе ня йдзём, мы на табе, дубе зялёны, вяночкаў не заўём. А радуйся, бярозычка бела, мы к табе прыйшлі, заўём вянкі на усе святкі, на усе празднічкі.
Ой, ты, Тройца, Тройца, Прэсвятая Багародзіца. Эх! Пасеем жыта, ды няхай яно зародзіцца!
Ці, ты бывала, Тройца, ці ні бывала? Ой, я й, маладая, я ні ўгадала. Ой, я і маладая ні угадала. Я і на вуліцы, дай ні бывала. Дый на вуліцы я й не бывала, Тройца! Эх, мяне мамачка не пушчала, эх, не пушчала, Тройца!
Валялём! Да на вуліцы яр(ы)ловіца, валялём! Валялём! Ой, цяжка хлопцам, пят(ы)ровіца, валялём! Валялём! Да судзі, Божа, хлеба нажаць, валялём!
Ой, як мы ж былі дай ў харошаму бору, звілі куста із зялёнага клёну. І звілі куста із зелёнага клёну, ды й прывялі, да й да слаўнага двору. Прывялі куста да й да слаўнага двору, вынесь, пане ты нам па залатому! Прывялі куста да й да слаўнае хаты, будзь, хазяін жытам-хлебам багаты!
Ой, ты, Тройца, Тройца, Прэсвятая Багародзіца. Эх! Пасеем жыта, ды няхай яно зародзіцца! Прэсвятая Тройца!
Ой, вясна! Ой, вясна, вясна!


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-