Над палескай зямлёй Беларускіх палёў Горад крылы ўзняў чысціні, Ён сваёю душой Шчырай і маладой Сам стварае гісторыі дні. Быццам кліча ў палёт Яркіх зор карагод, Рудніковыя свецяць агні. Шахты працай жывуць, Нiбы песню пяюць, Як вясновай парой жураўлі.
Прыпеў :
Салігорск малады, Ты квітней праз гады, Узыходзь вяснавою парой. Салігорск малады, Як жа любы нам ты, Беларусь ганарыцца табой.
Салігорскі народ Кожны дзень, кожны год Славы сцяг ганарова нясе. У кожным граме руды Рук нястомных сляды. Тут жывуць і працуюць усе. Малады, як зара, Славен ты нездарма, Заставайся навекі такім. Каб пачуць кожны змог Звон тваiх перамог На шляху гэтым зорным тваiм.