У нетрах старога альбому Багата пачуцьцяў старых. Вось мы каля ўтульнага дому І нашыя побач сябры.
Нічога нам тут не бракуе - Сьвятла, чысьціні, дабрыні. Няхай жа альбом больш мяне не хвалюе І ў пыльнай ляжыць цішыні.
Мой капітан, мой капітан, мой капітан, Наш карабель ішоў праз шумны акіян. Мой капітан, мой капітан, мой капітан, Наш карабель прайшоў завеі і туман. Мой капітан, мой капітан, мой капітан, Не перамог ні абардаж нас, ні таран. Прайшоў праз рыфы карабель, Мінуў і льды, не сеў на мель, Але аднойчы наткнуўся на падман.
У нетрах старога альбому Мы дзелім усё напалам - І дні, калі чорна ад болю, І дні, калі поўна сьвятла. Здавалася - простае глупства. І проста яго дараваў, - І раптам чарга незваротных наступстваў, І вось ужо мачты гараць.
Мой капітан, мой капітан, мой капітан, Наш карабель ішоў праз шумны акіян. Мой капітан, мой капітан, мой капітан, Наш карабель прайшоў завеі і туман. Мой капітан, мой капітан, мой капітан, Не перамог ні абардаж нас, ні таран. Прайшоў праз рыфы карабель, Мінуў і льды, не сеў на мель, Але аднойчы наткнуўся на падман.
Гэта быў вялікі, прыгожы, прасторны і ўтульны карабель. Ён ішоў пад зіхоткімі ветразямі наперад, наперад, - І здавалася, рух карабля будзе вечным. Міналі тлумныя гарады, мітуслівыя порты, Горы, зарослыя цёмна-зялёнай расьліннасьцю. Раз-пораз карабель прыпыняўся ў портах і знаёміўся з новымі людзьмі. Адзін з такіх прыпынкаў стаўся апошнім Для нашага вялікага, прыгожага, прасторнага і ўтульнага карабля...
Мой капітан, мой капітан, мой капітан, Наш карабель ішоў праз шумны акіян. Мой капітан, мой капітан, мой капітан, Наш карабель прайшоў завеі і туман. Мой капітан, мой капітан, мой капітан, Не перамог ні абардаж нас, ні таран. Прайшоў праз рыфы карабель, Мінуў і льды, не сеў на мель, Але не змог пераадолець мой падман.