Калі дарослыя хаваюцца ў кватэры, Калі на лаўках спяць пенсіянеры, Звіняць на вуліцвх дзяцінства галасы, Як і калісьці, у далёкія часы.
Прыпеў: Хэй-хоп, халі-хало – Вядомая гульня. Хэй-хоп, халі-хало – Спяваю я. Хэй-хоп, халі-хало Так хочацца крычаць. Хэй-хоп, халі-хало І нельга прамаўчаць.
Ляціць у сценку залатым лімонам мячык. Хутчэй кідай яго па правілах, не іначай. А як злавіў яго, то слова загадай. Ды не затрымлівай, давай, давай, кідай.
Прыпеў.
Таму ўвечары не хочацца дадому, Таму ў снах вяртаемся і зноў мы На двор сваёй любімае гульні, Туды, дзе праляцелі залатыя дні.