Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
І цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад пярсіцкі ткуць яны.
А за сьцяной сьмяецца поле,
Зіяе неба з-за вакна —
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расьцвіла вясна,
Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі.
Цямнее край зубчаты бора...
І тчэ, забыўшыся, рука
Заміж пярсіцкага узора
Цьвяток Радзімы васілька.
Георгий Колдун еще тексты
Другие названия этого текста
- Георгий Колдун - Слуцкия ткачыхи (1)
- Георгий Колдун - Слуцкiя ткачыхi (0)
Видео
-
Георгий Колдун - СЛУЦКІЯ ТКАЧЫХІ
Концерт "Золотая коллекция белорусской песни" (Эфир от 07.01.2012) -
Георгий Колдун - Слуцкiя ткачыхi
Георгий Колдун - Слуцкiя ткачыхi. Канал пользователя Natashenkat. SubscribeSubscribedUnsubscribe 1 ...
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2