Бывае, праўда вочы коле... Раз гнаў пастух свіней у поле. Адзін вялізарны Парсюк, Які абегаў вёску ўсю, За раніцу абшнырыў завуголле, Цяпер такі меў выгляд важны, Што носа не дастаць і сажнем — Вышэй за ўсіх ён сам сябе лічыў, А што ў самога на лычы, Не бачыў гэтага, аднак. I вось адзін тут Падсвінак, Які заўважыў бруд раней, I кажа: — Дзядзечка, твой лыч у брудзе! Нязграбна гэта й між свіней, А што ж, калі заўважаць людзі? Парсюк наставіў хіб, Парсюк раз'юшан: — Цераз цябе я чырванець прымушан! Такое мне сказаць асмеляцца нямногія, Ды гэта ж — дэмагогія! — Парсюк наш лаецца, не дараваць клянецца: — I месца мокрага,— крычыць,— не застанецца! Ты мой свінячы гонар закрануў! — I так ён Падсвінака грызянуў, Што той за сажняў пяць адскочыў. Парсюк не надта быў ахвочы Глядзецца праўдзе ў вочы.