Ты стаіш шмат вякоў ля сівога кургана Машэкі, А аблічча тваё застаецца заўжды маладым. Расцвітай, Магілёў, любы горад маёй Беларусі, Хай тваю прыгажосць нясе людзям дняпроўская плынь.
Не скарылі цябе рабаванні шматлікіх чужынцаў, Захінае твой лёс наш Георгій Каніскі святы. Расцвітай, Магілёў, любы горад маёй Беларусі, Хай тваю прыгажосць нясе людзям дняпроўская плынь.
Над табою заўжды ззяе толькі шчаслівая зорка, І люляе цябе слова чыстае Божай хвалы. Расцвітай, Магілёў, любы горад маёй Беларусі, Хай тваю прыгажосць нясе людзям дняпроўская плынь.
Ты жыві, Магілёў, любы горад зямлі беларускай, Хай тваю прыгажосць нясе людзям дняпроўская плынь.