Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Глюкі - Kraina 2.0 (ft. Mauzer i Greenche) ... праверана на "Тузіне" | Текст песни

Другі альбом магілёўскага гурта Глюкі - Idyjatyzm. 2009 год.
Інфа:
Аляксей Паронкін – спеў, гітара, тэксты
Марына Грыбаноўская – клавішы
Раман Жыгараў – бас, дадатковы спеў, тэксты, аранжыраванне
Стас Мытнік – гітара
Ян Маўзер (Mauzer) – чытае рэп
Рома UFO (Greenche) – таксама чытае рэп
Віталь Рыжкоў – тэкст

Тэкст:
Новыя курапаты ўжо чакаюць, калі нас паболее,
Тых, каму надакучыла прыхаванае спаборніцтва болю.
Кожны чацьверты хапаецца за смочку ідэі –
Яны нібыта зь ёй, але хто яны? дзе яны?
Тыя шматлікія дзеяньні, што выклікаюць усьмешку;
Таму камусьці ўсё болей прывабным падаецца замежжа:
Памежнік - агляд - колькасьць сумленьня ў валізе...
І калі ты ня ў сьпісе тым, свабодна валі сабе!
Але трываеш усё моўчкі, падпарадкоўваеш думкі:
Ці то надзея жывая, ці то гэта глюкі.
Зрэшты, ня ўсё так дрэнна. Мабыць, галоўнае -- пратрымацца?
Штовечар класьціся спаць, уздымацца, з раніцы зноў
Усьміхацца знаёмым моўчкі, рабіць сваю працу –
І няхай яны ўжо ўсім гэтым падавяцца!
Я сьмяюся ў вочы,
Бо сьмешнымі падаюцца выкрыкі ўчорашнія –
Лёзунгі сёньняшнія адразу прыкрыя…што яшчэ?! –
Міжасабовыя спрэчкі ўнутры занядбалага гета –
Пасьпець праблявацца ад гэтага,
Пасьпець зразумець прычыны.
І ты глядзіш у вакно заварожанымі вачыма…

Заварожаны край, нам прысуджаны небам і ветрамі.
Прыпарошаны рай пад варожымі чорнымі сьценамі.
Мая краіна... пад белымі крыламі.
Краіна... пад чорнымі хмарамі.
Краіна... дарэмнымі спробамі.
Краіна... Цябе мы ня страцілі.

Пачалося з таго, што ты пачуваўся хворым.
Тут такія ўмовы, мова… Сусьветная змова
ў межах роднага гораду, ужо амаль незнаёмага.
Карацей, увогуле, нічога новага…
“У мяне яшчэ засталіся тыя, каго я люблю!..”
Цссс…хлопец… Засыпай… бо тут –
Краіна_мроі_кропка by цябе вітае.
Я размаўляю з Госпадам, бо ў маёй царкве – wi-fi.
Бач, як усё проста?.. І не кажы,
Што ўсе навокал згубілі розум, ружовыя
Апранулі акуляры, думкі выкінулі.
Нібы бруднай вады выпілі мы...

Ненароджаны плач, абумоўлены ціхім пацьверджаньнем.
Сьлёзы будуць зьлятаць і зьнікаць пад завеямі сьнежнымі...


Глюкі еще тексты


Видео
    Нет видео
    -
    Оценка текста
    Статистика страницы на pesni.guru ▼
    Просмотров сегодня: 1