Радзіма мая дарагая, Ты ў шчасці жаданым жыві! Я сэрцам табе прысягаю Ў шчырай сыноўняй любві! На рэках шырокіх і нівах, Заводах, будоўлях – наўсцяж Народ наш працуе руплівы І край ўзвышаецца наш. Навокал жыццё расцвітае – І песня ўзлятае сама: Мне лепей ад роднага краю Нічога на свеце няма. Чужое зямлі нам не трэба, Пачуцці ў нас сёння адны: Мы хочам, каб мірнае неба Не знала пажару вайны. Мы дружбы народам жадаем І шчырай братэрскай любві. Радзіма мая дарагая, Красуйся і ў шчасці жыві!