Красуй, Беларусь! Край мой родны, край свабодны, Жыві і слаўся, — як прызнаньне вымаўляю я. Жыві, жыві! Красуйся ў радасці заўсёды, Блаславенная мая дарагая зямля. Беларусь, Беларусь, ты красуйся ў радасці заўсёды. Слаўся, слаўся у вяках, ты — Радзіма мая!
Красуй, Беларусь! Дзе б ні быў я — ты са мною. Сваёй пяшчотай нашы сэрцы аб’яднала ты. Жыві, жыві! Люблю цябе я ўсёй душою, Гордых продкаў вольны край, край пакутны, святы. Беларусь, Беларусь, я люблю цябе усёй душою, Ты — Айчына мая назаўжды, назаўжды!
Красуй, Беларусь! Наша спадчына і слава, Краіна-маці, ты жыві у шчасці з году ў год. Жыві, жыві! Красуйся, родная Дзяржава. Будзе вечна на зямлі старажытны наш род. Беларусь, Беларусь, слаўся, наша родная Дзяржава! Слаўся, слаўся у вяках, беларускі народ!