«Багародзіца» – дзяржаўны гімн Вялікага княства Літоўскага ў XIV – XVIII стагодзьдзях і найстарэйшы беларускі рэлігійны гімн. З XV стагодзьдзя зваўся таксама «Песьняй Айчыны» і лічыўся ўжо старадаўнім. Сьпяваўся пры каранацыях, прыдворных цэрэмоніях і іншых урачыстасьцях, войскам перад бітвамі, пры асьвячэньні мошчаў сьвятых, на пахаваньнях дзяржаўных асоб.
Першы варыянт гімна:
Багародзіца, Дзявіца Богам славёна, Марыя У твайго сына, Гаспадзіна Маці звалёна, Марыя Маці звалёна, Марыя Зычы нам і адпусьці нам І дзеля Хрысьціцеля, Божыча Слыш галасы, чалавечы мысьлі поўнь І малітву цябе узносім І даць рады цябе ж просім Дай на сьвеце збожны пабыт Па жывоце дай райскі быт Багародзіца, Дзявіца Богам славёна, Марыя
Другі варыянт гімна:
Багародзіца, Дзявіца, Богам слаўлена Марыя! У твайго сына, Гаспадзіна, Маці велічна, Марыя, Нам ласкі прасі спаслаць Ты дзеля Хрысьціцеля, Божыча пачуй галасы, Чалавечы думкі споўнь І малітву нашу к Цябе А даць рач нам, Молім Цябе: Ва ўсім сьвеце збожны пабыт, Па жывоце вечны ў раі быт
Арыгінальны тэкст з першай старонкі рукапісу 1407 года:
Bogu rodzicza dzewicza Bogem sławena maria U twego Syna gospodzina matko Swolena maria Zyszczy nam Spósczi nam. Kyrieleyson. Twego dzela krzcziczela bożycze Usłysz głosi naplen misli człowecze Słysz modlitwą jąż nosimi A dacz raczi jegoż prosimi a naswecze zbozni pobit pożiwocze rajski przebit. Kyrieleyson.